Праект: Задача меркавала адлюстраваць у лагатыпе Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь нацыянальную ідэнтычнасць і сімвалізм, адаптаваўшы ўсё пад тэматыку хакея, а таксама распрацаваць фірмовы стыль, які б дэманстраваў спецыфіку хакейнага спорту.
Вынікам стаў знак, які падкрэслівае самабытнасць беларусаў пры дапамозе знакамітага арнаменту, які намаляваны на сцягу краіны. На лагатыпе выразна можна ўбачыць хакейную атрыбутыку ў выглядзе скрыжаваных клюшак. Па сваёй форме лагатып ўяўляе сабой шчыт, што з яўляецца своеасаблівай спасылкай да мужчынскага характару гэтага віду спорту, яго сіле і эмацыйнасці.
Пасля быў распрацаваны фірмовы стыль для Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь. У аснове дадатковага элемента ляжыць стылізацыя траекторыі палёту шайбы ў працэсе гульні, а таксама сляды канькоў на лядовым полі.
О компании:
Public Group
220030, г.Минск, ул.Октябрьская, 19Б, оф.120
+375296414245
+375173284565
www.pgr.by
sale@pgr.by
Автор: Administrator
Просмотров: 2595