Агентство разработало бренд рыбной продукции «Князь Рыбанька» для белорусской компании «Фаўна»

«Князь Рыбанька» - першы беларускі брэнд у сваёй прадуктовай катэгорыі, створаны на падмурку нацыянальнай гісторыі і культуры.

Агентство разработало бренд рыбной продукции «Князь Рыбанька» для белорусской компании «Фаўна»

Задача: распрацоўка канцэпцыі, назвы, слогана, лагатыпа і дызайну ўпакоўкі

Ці бачыла шаноўная пані, як вяльможны князь Радзівіл усміхнуўся і назваў мяне рыбанькай?

- Цудоўная суседка, дык і мяне таксама!

- Не дзіўна: усіх светлых пані наш добры князь кліча рыбанькамі…

Ці часта вам прыходзілася бачыць адмысловы беларускі тэкст на ўпакоўцы рыбы? Цяпер смела кажыце, што сустракалі такую з’яву!

Канцэпцыя

Як падтрымаць і развіць у беларусах нацыянальную самасвядомасць? Мы вырашылі, што з’яўленне сапраўдных беларускіх гандлёвых марак, асабліва ў сектары FMCG, - гэта просты, дзейсны і яскравы крок у гэтым напрамку. Так і нарадзіўся наш «Князь Рыбанька».

У аснове канцэпцыі - гістарычны кантэкст, што ўвасобіўся ва ўсіх элементах гандлёвай маркі, цалкам пабудаваных на шэрагу культурных асацыяцый і рэмінісцэнцый.

Нэймінг

«Князь Рыбанька»

Назва «Князь Рыбанька» - прыклад моўнай гульні, якая ў адным дыскурсе звязвае прадуктовую катэгорыю і легендарную гістарычную асобу. Такі ход дазваляе на спажывецкім узроўні весці прамоцыю беларускай нацыянальнай ідэі. Тым больш, што ўся прадукцыя брэнда - ад селядца да чырвонай рыбы - была любімай у шляхецкім асяроддзі.

Агентство разработало бренд рыбной продукции «Князь Рыбанька» для белорусской компании «Фаўна»

Выразная і каларытная з семантычнага пункту гледжання назва мае таксама неаднародны і багаты фанетычны склад: «Рыбанька» гучыць мякка і мілагучна, а цвёрдае і высакароднае «князь» дабаўляе нэйму шляхетнасці і амбітнасці.

Князь Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька (1702-1762), адзін з найслаўнейшых магнатаў беларускай зямлі, быў надзвычай актыўнай і амбітнай асобай. На яго рахунку безліч важных дзеяў: заснаванне мануфактуры шаўковых паясоў у Слуцку, шкляных мануфактураў у Налібоках і Урэччы, стварэнне прыватнага тэатра і г. д. Не меншую вядомасць князь атрымаў за жыццялюбнасць і шырыню душы, што праяўляў на пірах і застоллях. Многія яго здзяйсненні зніклі ў смузе стагоддзяў, але каларытны і непаўторны зварот «Рыбанька» застаўся з намі як напамін пра слаўныя часы нашай гісторыі.

Агентство разработало бренд рыбной продукции «Князь Рыбанька» для белорусской компании «Фаўна»

Слоган

«Рыба, што княжыць на стале»

Гульня словаў і сэнсаў падтрымліваецца і працягваецца ў слогане «Рыба, што княжыць на стале». Дзякуючы яму назва раскрываецца яшчэ больш, усталёўваючы дадатковыя эмацыянальныя акцэнты на якаснай адзнацы прадукцыі. Дзеяслоў «княжыць» падкрэслівае статутнасць брэнда, надае яму асаблівую «прэміяльнасць».

Лагатып

Лагатып прадстаўляе сабой назву і слоган, якія размяшчаюцца на плашках рознай формы. Шрыфтавая работа і форма плашак узмацняюць гістарычны кантэкст праекта.

Новость добавлена: 19.07.2014 12:28:25
Автор: Administrator
Просмотров: 3149
< Предыдущая новость
Разработка логотипа и фирменного персонажа для детского кафе Cappu Chico.  TwitterРазработка логотипа и фирменного персонажа для детского кафе Cappu Chico. Twitter

За основу персонажа был использован образ сладкого лакомства - зефира. При этом, «оживший» персонаж, пересекается с названием (chico - мальчик, исп.), что делает логотип более цельным и осмысленным. О компании:Агентство Idea Brandг.... прочитать новость >>

Новость добавлена: 19.07.2014 16:25:40
Автор: Administrator
Просмотров: 4463
Следующая новость >
Дизайн-студия «Province» разработала логотип бренда детских игрушек из ткани и поролона «Мякиши»Дизайн-студия «Province» разработала логотип бренда детских игрушек из ткани и поролона «Мякиши»

Фабрика игрушек «Мякиши» - семейное предприятие из города Боровичи Новгородской области. Вот уже 14 лет на фабрике придумывают и шьют забавные детские игрушки из ткани и поролона - мякиши, которые можно найти в любом детском магазине по всей... прочитать новость >>

Новость добавлена: 19.07.2014 08:30:54
Автор: Administrator
Просмотров: 4409