Ва ўсіх мовах свету ёсць слова «снег». Аднак маецца меркаванне, што ў эскімосаў азначэнняў гэтага слова і яго адметнасцяў больш за сто. Ва ўсіх мовах ёсць слова «няёмкасць».
Але ж толькі ў фінскай існуе панятак «асаблівага пачуцця, калі нехта зрабіў нешта дурное, а сорамна за гэта менавіта вам». Кожная мова мае словы, якія немагчыма перакласці на іншую мову, альбо перадаць іх сэнс адным словам. Беларуская мова - не выключэнне. Мы таксама маем гэткія словы: аўтэнтычныя, унікальныя, з мноствам канатацый і асаблівых эмоцый, але нашыя. Над імі працуюць і ламаюць галовы мовазнаўцы і перакладчыкі. Паламалі і мы.
Рэалізацыя: Кампанія Bigboard зазвычай займаецца тым, што размяшчае па горадзе рэкламу іншых. Выявы і словы. :) І толькі адзін раз на год яны маюць мажлівасць зрабіць рэкламу самім сабе - у словах і выявах!
У календары «Словы мовы» мы сабралі 12 беларускіх словаў, каторыя лёгка зразумець беларусу, аднак складана растлумачыць замежніку. Разам з лінгвістам, перакладчыкам і сапраўдным знаўцам мовы Аляксандрам Картэлем мы падрыхтавалі тлумачэнні кожнага слова і панятку, а нашы дызайнеры ўвасобілі іх у незвычайныя візуальныя асацыяцыі і вобразы.
Таксама для кожнага слова каліграфам было распрацаванае ўнікальнае аўтарскае напісанне, якое раскрывае дадатковы сэнс панятку на ўзроўні шрыфта.
Урэшце з’явіліся два прыгожыя календары - настольны і насценны, якія кампанія Bigboard з радасцю і гонарам падаравала сваім партнерам, кліентам і сябрам. Калі вы не ведаеце, як выказаць тое, што адчуваеце прама зараз - уважліва прагартайце ўсе месяцы календара - і, магчыма, вы знойдзеце менавіта тое слова, якое вам пасуе.
О компании:
Агентство Vondel Digital
ул. Революционная, 30-2 220030, Беларусь, г. Минск
+375 17 289 10 09
+375 17 289 10 13
http://vondel.by/
info@vondel.by
Автор: Administrator
Просмотров: 2631