Агентство «Fabula Branding» представило нейм и дизайн для новой торговой марки мясных продуктов ОАО «ВКМ-сервис»

Задача: комплексная распрацоўка гандлёвай маркі (нэймінг, лагатып, дызайн упакоўкі).

Агентство «Fabula Branding» представило нейм и дизайн для новой торговой марки мясных продуктов ОАО «ВКМ-сервис»

Нэйм утвораны шляхам спалучэння англійскага слова Yes, якое перакладаецца як «так» і валодае моцным пазітыўным імпульсам (прычым, гэтая «выбуховасць» добра адчуваецца і пры адсутнасці клічніка), і спецыфічна беларускага дзеяслоўнага суфікса «-ці». У выніку атрымаўся брэнд-заклік, брэнд-патрабаванне, які настойліва запрашае да стала, што падмацавана графічна лагатыпам - моўным воблакам, самым выразным прыкладам запрашэння да камунікацыі.

Адметнай рысай нэйму з’яўляецца яго яскравая этнічная самабытнасць - спалучэнне зычнай літары «ц» і галоснай «і»сярод славянскіх моваў уласціва беларускай. Такім чынам нэйм ужо на лінгвістычным узроўні сцвярджае сваю беларускую прыналежнасць. Улічваючы, што спажыўцы суседніх з намі краінаў да беларускіх прадуктаў харчаванння ставяцца з цікавасцю і прыхільнасцю, такое рашэнне спецыялістаў кампаніі «Fabula» можна расцэньваць як станоўчы ўклад у экспартны патэнцыял дадзенага прадукта.

Лагатып.

Агентство «Fabula Branding» представило нейм и дизайн для новой торговой марки мясных продуктов ОАО «ВКМ-сервис»

Графічна нэйм Yesці нагадвае амаль сакральнае для беларуса слова «госці» - паняцце, якое ланцугом цягне за сабой такія моцныя духоўныя сэнсавыя канцэпты, як саборнасць, сямейнасць, сяброўства, сваяцтва... Нездарма на малюнку сямейнай тэматыкі адлюстраваны ўсе члены сям’і - ад самых малых да сталых, і нават кот.

Сямейныя застоллі - краевугольны камень падмурку моцнай беларускай сям’і, гэтак жа як вясёлыя сумесныя «вячоркі» - жыцця сацыяльнага.

Нязвыклае спалучэнне лацініцы і кірыліцы прымушае погляд затрымацца на незвычайнай назве, што ў сітуацыі вываду на рынак новай маркі садзейнічай яе лепшай візуальнай адасабляемасці ад аналагічных тавараў канкурэнтаў.

Дызайн упакоўкі.

Агентство «Fabula Branding» представило нейм и дизайн для новой торговой марки мясных продуктов ОАО «ВКМ-сервис»

Нацыянальная тэма развіваецца і ў дызайне ўпакоўкі: мы бачым выявы людзей, апранутых у традыцыйныя беларускія кашулі з вышыўкай, якія сабраліся за шчодрым сталом, што ледзве не ломіцца ад прысмакаў згодна лепшым традыцыям беларускай гасціннасці.

Агентство «Fabula Branding» представило нейм и дизайн для новой торговой марки мясных продуктов ОАО «ВКМ-сервис»

Ёсць на стале і каша з маслам, і бульба з маладой цыбуляй, і гарлач з сыраквашай. Але першае, што адразу кідаецца ў вочы, гэта, канешне, ладны кавалак мяса, што ляжыць ў цэнтры - сімвал сытага жыцця і гаспадарчага дабрабыту.

Агентство «Fabula Branding» представило нейм и дизайн для новой торговой марки мясных продуктов ОАО «ВКМ-сервис»

Што датычыцца каляровай гаммы, то тут пераважаюць чырвоны, сіні і белы колеры. Чырвоны - колер агню, сонца, узораў на вышыванках, моцы і дзейнасці. Сіні- колер неба, нашых знакамітых рэк і азёраў і нацыянальнага сімвала Беларусі - васілька. Нездарма менавіта гэтую кветку можна знайсці на малюнку ў якасці аздаблення як у дзявочых валасах, так і на мужчынскім саламяным капелюшы. Белы - колер чысціні, волі, аблок, цнатлівасці і шлюбнага вэлюму. Гэта колер святочнага абруса, якім засцілаюць стол...

Агентство «Fabula Branding» представило нейм и дизайн для новой торговой марки мясных продуктов ОАО «ВКМ-сервис»

Пералічаныя колеры неўсвядомлена ўплываюць і на ўспрыманне пакупнікамі прадукта: чырвоны - колер здаровага мяса, сіні сімвалізуе холад, то бок умовы яго захоўвання, а белы - яго экалагічную чысціню, натуральнасць, адсутнасць хімічных кансервантаў і фарбавальнікаў.

Агентство «Fabula Branding» представило нейм и дизайн для новой торговой марки мясных продуктов ОАО «ВКМ-сервис»

Чырвоныя ўзоры на кашулях візуальна падмацоўваюцца арнаментам уздоўж краёў упакоўкі, дзе пад празрыстай плёнкай размяшчаецца ахалоджанае мяса.Такім чынам, візуальна складваецца ўражанне, быццам мы бачым працяг таго самага намаляванага стала з прысмакамі, засланага белым узорным абрусам.

Агентство «Fabula Branding» представило нейм и дизайн для новой торговой марки мясных продуктов ОАО «ВКМ-сервис»

Гумарыстычны, лёгкі стыль малюнку выклікае ўсмешку і настройвае на пазітыўнае ўспрыманне прадукту. Яго персанажы падаюцца добрымі знаёмымі, амаль сваякамі: гэта шчаслівыя і заможныя сучасныя беларусы, якія ведаюць кошт і працы, і вольнага часу.

Агентство «Fabula Branding» представило нейм и дизайн для новой торговой марки мясных продуктов ОАО «ВКМ-сервис»

А яшчэ ў іх светлыя жытнёвыя валасы і насы бульбачкай - а гэтыя асаблівасці ўспрымаюцца сёння ўжо як важная частка нацыянальнай беларускай самабытнасці!

О компании:
Fabula Branding Company
220013, Минск, ул. Сурганова, 41, оф. 301, 303
+375 17 29-29-123

http://www.fabula.by/
info@fabula.by

Новость добавлена: 11.10.2014 21:13:47
Автор: Administrator
Просмотров: 2993
< Предыдущая новость
Студия «Redkvadrat» разработала серию упаковок и этикеток для сыровяленых колбас бренда «Особый Случай»Студия «Redkvadrat» разработала серию упаковок и этикеток для сыровяленых колбас бренда «Особый Случай»

Дизайн серии упаковки для сыровяленых колбас «ОСОБЫЙ СЛУЧАЙ» для Сибирской продовольственной компании. О компании:RedkvadratРоссия, г. Новосибирск, Каменская, 53, офис 505, 506+7 (383) 214-99-43201-53-87 http://www.redkvadrat.com/studio@redkvadrat.com... прочитать новость >>

Новость добавлена: 12.10.2014 01:11:04
Автор: Administrator
Просмотров: 2899
Следующая новость >
Агентство «Ohmybrand» разработало фирменный стиль для ТМ «Доброфлот»Агентство «Ohmybrand» разработало фирменный стиль для ТМ «Доброфлот»

ИДЕЯ: Поскольку производитель - один из безусловных лидеров рынка, то при разработке фирменного стиля основной задачей агентства было отстроиться от эконом-сегмента рыбопромысловых компаний. РЕШЕНИЕ. В основу фирменного стиля «Доброфлота» легли... прочитать новость >>

Новость добавлена: 10.10.2014 09:33:37
Автор: Administrator
Просмотров: 3177