Безумоўна, тое, што напісана ў кнізе - больш важна за тое, як аздоблена ў той кнігі вокладка... Але мы ўсё адно з задавальненьнем займаемся аздабленьнем кніг для беларускіх аўтараў і выдаўцоў. Вось, ужо выйшла «Аdлiга» Ірыны Багдановіч.
«У новай кнізе вершаў Ірыны Багдановіч - паэтычны роздум аўтара аб сутнасці творчасці і чалавечага быцця ў няпростым і зменлівым часе, аб тых вечных духоўных арыентырах, якія задаюць высокі нябёсны вектар зямному чалавечаму існаванню, аб незгасальных патрыятычных ідэалах, што асвячаюць сувязь чалавека з роднай зямлёй і яе гісторыяй.
Вядучыя матывы кнігі дапаўняе адмысловы раздзел перакладаў «Старапольскае рэха Беларусі», які складаюць творы знакамітых аўтараў беларуска-польскага культурнага памежжа канца ХVIII-XIX стагоддзяў, знакавыя ў сваім часе і актуальныя для разумення культурнай поліфанічнасці айчыннай літаратуры азначанага перыяду».
О компании:
РГ «Аdлiга»
РБ, Минск, ул. Мележа, 5/1, оф. 309, 304
+375 17 262 06 89
http://adliga.com/
adliga@adliga.com
Автор: Administrator
Просмотров: 3809