Насамрэч уклад быў анансаваны для кліентаў банка 20 чэрвеня гэтага года. Інфармацыя аб ім была размешчана на сайце банка напрыканцы чэрвеня, а рэкламная кампанія пачалася з мінулага панядзелка, 4 ліпеня.
Ідэя назвы новай прапановы ЗАТ «Трастбанк» нарадзілася ўнутры банка. Па меркаванню рэкламістаў банка, слова «шкварка» асацыюецца з дабрабытам беларусаў, з нацыянальным каларытам.
Акрамя гэтага, такая назва дэпазіту дазваляе яму вылучыцца з ліку тых, якія прапануюць іншыя банкі, а таксама прыцягнуць дадатковую ўвагу розных СМІ, што па ітогу першых дзён атрымалася.
Дэпазіт адрасаваны ў асноўным жыхарам рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь.
Зрабіць уклад па «Шкварцы» можна тэрмінам на тры месяцы пад 28,5 адсоткаў гадавых. Мінімальная сума - 1 000 000. Уклады ажыццяўляюцца толькі ў беларускай нацыянальнай валюце. Уклад можна зрабіць толькі да 1 жніўня 2011 года.
Назва рэкламнай кампаніі і слоган: На дэпазіце «Шкварка» грошы растуць шпарка.
Мэтавая аўдыторыя: Эканамічна актыўнае насельніцтва РБ.
Мэты і задачы рэкламнай кампаніі:
- Умацаваць лаяльнасць існуючых кліентаў,
- Павысіць прывабнасць банка для новых кліентаў, фізічных асоб,
- Матываваць ЦА скарыстацца новым прадуктам.
О компании:
Агентство «SALMON DDB»
Адрес: 220073, г . Минск, ул. Ольшевского, 22, оф. 205
(8-017) 216 80 77
(8-017) 216 98 00
http://www.ddb.by/
info@ddb.by
Автор: Administrator
Просмотров: 6254